Жыхар Менску прынёс грошы, каб абмяняць на крыптавалюту, а яго абрабавалі


Міліцыняты распачалі крымінальную справу за чарговае рабаванне, звязанае з абменам крыптавалюты. Жыхар Менску прынёс грошы асобам, якія ў сеціве абяцалі канвертаваць валюту, але ў выніку яго абрабавалі, піша прэсавая служба МУС.

Паводле следства, яшчэ 15 траўня 46-гадовы жыхар Менску дамовіўся ў сеціве абмяняць наяўныя грошы на крыптавалюту. Ён узяў з сабою больш за 40 тысячаў долараў ЗША і прыйшоў на сустрэчу. Але невядомыя распылілі пярцовы балончык у твар мужчыне, павалілі яго на зямлю і, забралі валюту.

Мужчына звярнуўся ў міліцыю і рабаўнікоў хутка затрымалі, грошы мужчыне вярнулі.

Hавiны
У Беларусі ўпершыню спагналі даўгі крыптавалютай
2022.11.01 16:28

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў