Беларуская эканоміка падае: па выніках першага кварталу ВУП зменшыўся


ВУП Беларусі па выніках першага кварталу бягучага года зменшыўся. Паводле падлікаў Белстату, экананамічныя паказнікі краіны знізіліся на 0,4 %.

Ацэнка валавога ўнутранага прадукту за першы квартал бягучага году паказала адмоўны рост. Аб’ём ВУП у бягучых коштах склаў Br 42,6 млрд, або ў сумерных коштах 99,6 % да ўзроўню першага кварталу мінулага года, паведамляе Белстат.

Пры гэтым індэкс-дэфлятар ВУП (пры пераразліках у сённяшніх коштах) у першым квартале сёлета ў адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 115,5 %.

Але нягледзячы на тое, што беларускія чыноўнікі з аптымізмам прагназавалі рост эканомікі, рэальныя паказнікі – бліжэйшыя да разлікаў незалежных эканамістаў. У студзені – лютым 2022 года ВУП нашай краіны запаволіўся да 1, 2 %.

Эксперты S&P лічаць, што пры базавым сцэнары ВУП Беларусі ў бягучым годзе скароціцца на 15 %. Эксперты Сусветнага банку кажуць, што сёлета ВУП Беларусі знізіцца на 6,5 %.

Аналітыка
Беларусь можа сутыкнуцца з абвальнай інфляцыяй. А план на год ужо правалены
2022.04.15 11:08

belsat.eu

Стужка навінаў