Вывяржэнне вулкану ў Інданезіі ды акцыя з мёртвымі дэльфінамі ў Францыі. Галоўныя здымкі тыдня


Толькі ў Францыі шмат падзеяў: ад пратэстаў супраць пенсійнай рэформы, якія трываюць ужо некалькі месяцаў, і акцыі абаронцаў дзікай прыроды ля Еўрапарламенту да самай доўгай зімовай засухі і знаходкі слімака ўзростам 99 мільёнаў гадоў, сучаснікам дыназаўраў. Сабралі галоўныя падзеі свету ў фотападборцы за тыдзень.

Дэманстрант трымае парасон, каб абараніцца ад слезацечнага газу падчас пратэстаў, якія трываюць ужо некалькі месяцаў у Францыі з-за прапанаванага ўрадам перагляду пенсійнай рэформы. 16 сакавіка прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон усё ж прыняў без галасавання ў Нацыянальнай асамблеі закон пра павышэнне ўзросту выхаду на пенсію з 62 да 64 гадоў – гэта выклікала хвалю беспарадкаў у Парыжы. Аднак Францыя ўсё яшчэ застаецца адной з краінаў з нізкім значэннем пенсійнага ўзросту ў Еўропе: у Іспаніі ён складае 65 гадоў, у Вялікай Брытаніі – 66, у Італіі і Германіі – 67. Нант (Nantes), Францыя.
Фота: Loic Venance / AFP / East News
Мітынг ў гонар 12-й гадавіны пачатку паўстання супраць сірыйскага прэзідэнта Башар аль-Асады ў 2011 годзе і яго ўрада. Жорсткае прыгнечанне пратэстаў прывяло да грамадзянскай вайны, якая па дадзеным ААН на 2021 год забрала жыцці да 600 000 сірыйцаў і пазбавіла прытулку больш за пяць мільёнаў чалавек. Ас-Саўра (Al-Thawrah), Сірыя.
Фота: Delil Souleiman / AFP / East News
Вайсковец плача побач з чалавекам, які трымае фатаграфію свайго сына ля Сцяны памяці загінулых абаронцаў Украіны ў расейска-ўкраінскай вайне падчас цырымоніі з нагоды Дня добраахвотніка ў Кіеве, Украіна.
Фота: Sergei Supinskyi / AFP / East News
Пажылая жанчына стаіць ля будынку ў агні пасля абстрэлу ў Касцянтынаўцы, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Sergey Shestak / AFP/ East News
Лодка, якая села на мель, ляжыць на беразе возера Сэр-Пансон (Serre-Poncon). З-за адсутнасці дажджоў у Францыі была зафіксавана самая доўгая зімовая засуха з пачатку вядзення ўліку ў 1959 года. Сэр-Пансон, Францыя.
Фота: Daniel Cole / AP Photo / East News
Украінскі вайсковец рыхтуе снарады да абстрэлу расейскіх пазіцый пад Бахмутам, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Aris Messinis / AFP / East News
Члены арганізацыі па ахове марскога асяроддзя «Sea Shepherd» (SSCS) трымаюць транспарант падчас дэманстрацыі супраць неселектыўнага рыбалоўства перад будынкам Еўрапейскага парламенту ў Страсбургу, Францыя.
Фота: Frederick Florin / AFP/ East News
Эвакуацыя выратавальнай каманды для пошуку пацярпелых, пахаваных апоўзнем, які быў выкліканы моцным дажджом у Богары (Bogor), Інданезія.
Фота: Aditya Aji / AFP/ East News
Цыклон «Фрэдзі» – самы працяглы і магутны трапічны цыклон з усіх зарэгістраваных цыклонаў з найбольшай назапашанай энергіяй. «Фрэдзі» прывёў да разбурэння дамоў і інфраструктуры ў Мазамбіку і на Мадагаскары, а ў Малаві наступствы былі яшчэ больш сур’ёзнымі, са шматлікімі ахвярамі і паводкамі. У выніку цыклону загінулі не менш за 424 чалавекі: 326 у Малаві, 63 у Мазамбіку, 17 на Мадагаскары, 16 у караблекрушэнні ля Маўрыкія і 2 у Зімбабвэ. Блантайр (Blantyre), Малаві.
Фота: Amos Gumulira / AFP/ East News
Жанчына трымае скамянелага слімака ўзростам 99 мільёнаў гадоў, захопленага ў бурштыне пад назвай «Archaeocyclotus Brevivillosus» у Музей прыродазнаўчай гісторыі і этнаграфіі ў Кальмара. Слімак, які паходзіць з даліны Хукаўн (Hukawng) на поўначы Бірмы, з’яўляецца сучаснікам дыназаўраў і дае акно ў біяразнастайнасць эпохі. Кальмар (Colmar), Францыя.
Фота: Sebastien Bozon / AFP/ East News
У Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкану Мэрапі (Merapi) на востраве Ява, якое выкінула гарачае воблака вышынёй да сямі кіламетраў. Жыхары суседняга населенага пункта былі папярэджаны спыніць любую дзейнасць у небяспечных зонах у радыусе ад трох да сямі кіламетраў ад кратару. Джакарта, Інданезія.
Фота: Priyo Utomo / Xinhua / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў