Былы каментатар БТ Уладзімір Навіцкі будзе дапамагаць кіраваць пляжным футболам Беларусі


68-гадовы мэтр ужо тры гады на пенсіі, на заслужаны адпачынак ён пайшоў у 65 гадоў, але ўсё ж вырашыў вярнуцца ў спорт. Цяпер ён уваходзіць у Выканкам Асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола» Беларусі.

Уладзімір Навіцкі.
Фота: by.tribuna.com

Уладзімір Навіцкі – адзін з самых вядомых і ў той жа час скандальных каментатараў Беларусі. Складана было знайсці міжнародны матч з удзел беларускіх каманд, дзе ад яго не гучалі б хвалебныя оды на адрас Лукашэнкі і яго рэжыму. На Алімпіядзе ў Нагана Навіцкі каментаваў хакейны матч разам з Лукашэнкам, якога сам паклікаў у эфір. Таксама Навіцкага можна было ўбачыць у якасці вядоўцы на праўладных мерапрыемствах. Навіцкі – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Лукашэнкі «Беларускі спартыўны Алімп».

А кіраваць пляжным футболам будзе Міхаіл Ботнікаў, які пераабраны на новы тэрмін. Ботнікаў у 2019 годзе стаў намеснікам і практычна правай рукой Уладзіміра Базанава ў федэрацыі футбола Беларусі АБФФ. А ў 2020 годзе пачаў адказваць за пляжны футбол. Да федэрацыі Ботнікаў працаваў у службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.

У пляжным футболе Ботнікаў пачаў з рэпрэсій – супраць шасці пляжных футбалістаў якія асудзілі фальсіфікацыі на выбарах і гвалт атрадаў Лукашэнкі ў дачыненні да мірных грамадзян. Міністэрства спорту не працягнула з падачы Ботнікава не працягнула з імі кантракты. Пад чыноўніцкія санкцыі трапілі лепшыя пляжнікі краіны – Дзяніс Самсонаў, Валерый Макарэвіч, Ігар Брыштэль, Ілля Савіч, Іван Мірановіч, Мікіта Чайкоўскі, а таксама трэнер Генадзь Туміловіч. Большасць з гэтых хлопцаў былі вымушаныя былі пакінуць Беларусь і выступаць за мяжой. Так, напрыклад, Ілля Савіч гэтай зімой падпісаў кантракт з адным з найлепшых клубаў Польшчы – «Лодзь».

Да новага сезону зборная Беларусі па пляжным футболе рыхтавалася ў Іране, дзе прабыла з 25 лютага па 5 сакавіка і згулялі тры гульні з мясцовай зборнай, адну з якіх выйграла, а дзве прайграла.

АС belsat.eu

Стужка навінаў