Беларусь перастала пускаць польскія фуры з Літвы і Латвіі


Памежная служба Польшчы паведаміла, што Беларусь забараніла заезд на сваю тэрыторыю польскім фурам з Літвы і Латвіі, перадае агенцтва PAP. Менск абяцаў увесці абмежаванні пасля апублікавання адпаведнай пастановы, але тэкст дакументу яшчэ не абнародаваны.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Чэргі з фураў у Баброўніках, Польшча. 13 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Памежная служба Польшчы паведаміла, што з раніцы суботы польскія грузавікі перасталі пускаць у Беларусь на мяжы з Літвою і Латвіяй. Фуры афармляюць толькі на пераходзе Кукурыкі – Казловічы ў Берасці.

«У звязку з уведзенымі беларускім бокам абмежаваннямі польскія перавозчыкі не могуць карыстацца памежнымі пераходамі на ўчастку з Літвою і Латвіяй».

Паводле звестак на сайце granica.gov.pl, зараз час чакання ў чарзе на афармленне грузавікоў у Кукурыках сягае 37 гадзін. З беларускага боку, паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, чаргі няма.

Пра абмежаванні для польскіх перавозчыкаў беларускі ўрад праінфармаваў напярэдадні, 17 лютага. У паведамленні адзначалася, што забарона на заезд польскім грузавікам з тэрыторыі Літвы і Латвіі пачне дзеяць пасля афіцыйнага апублікавання пастановы. Аднак сёння на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу дакумент не з’явіўся.

Менск ухваліў абмежаванні ў адказ на закрыццё Варшаваю памежнага пункта Баброўнікі – Бераставіца. У Польшчы паабяцалі «адрэагаваць ідэнтычна», калі захады беларускага боку набудуць моц.

Hавiны
Улады Беларусі адкажуць Літве і Польшчы на закрыццё пунктаў пропуску. Спачатку мякка. Потым – больш жорстка
2023.02.16 12:36

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў