Хто такія бежанцы і мігранты, і ці былі яны ашуканыя?

Меркаванні беларусаў, як ставіцца да нерэгулярных мігрантаў, падзяліліся.

Адны абураныя тым, што мігранты беспакарана парушаюць масу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, за якія беларусы нясуць адказнасць: ад знішчэння лясоў да нападу на замежных памежнікаў і арганізаванага прарыву межаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мігранты каля транспартна-лагістычнага цэнтру на беларуска-польскай мяжы. 18 лістапада 2021 года.
Фота: Максім Гучак / БЕЛТА / TASS / Forum

Іншыя лічаць мігрантаў нявіннымі ахвярамі рэжыму, закладнікамі. Пішуць, што яны роўна ў тым жа становішчы, што і беларусы, якія ўцяклі ад палітычнага пераследу.

Але з самага пачатку варта вызначыцца з тэрмінамі. Вельмі простымі словамі: бежанец – гэта той, каму пагражае небяспека.

Тыя, хто пераходзяць мяжу ЕЗ, могуць быць прызнаныя бежанцамі толькі ў Беларусі. Якая небяспека пагражае ім у Беларусі? Чаму яны не хочуць заставацца бежанцамі ў Беларусі? Што прымушае праломваць платы ў Польшчу?

Ці былі выпадкі незаконнага пераследу грамадзянаў, якія прыехалі ў Беларусь? Ці былі іхнія паводзіны ў Беларусі законапаслухмянымі?

Фотарэпартаж
Камера часова не даступная. BELSAT.PHOTODOC
2021.12.16 08:00

Давайце не блытаць ахвяру агрэсара з сітуацыйным саюзнікам агрэсара. Першыя два тыдні можна было не ведаць, што ў Беларусі няма бязвізу з ЕЗ. Цяпер гэтага не ведаць – немагчыма.

Такім чынам, нягледзячы на ўсё гэта, можна і трэба дапамагаць ім ежай і вопраткай.

Нават калі гэтыя людзі парушаюць закон. Нават калі яны сякуць лес, паляць вогнішчы і смецяць. Гэта па-хрысціянску. І проста мінімальны тэст на чалавечнасць.

Hавiны
«План Б – шукаць іншы шлях у Еўразвяз». Што далей будзе з мігрантамі ў Брузгах?
2021.11.26 13:37

Сённяшняе стаўленне Еўропы да бежанцаў менавіта ў хрысціянскім паходжанні заканадаўчых нормаў. Велізарны кавалак біблейскіх кніг падкрэслівае асаблівае стаўленне да бежанцаў. Пад бежанцамі мы маем на ўвазе людзей, якія супраць сваёй волі, ратуючыся ад пераследу, ўцяклі са сваёй краіны і вымушаныя знаходзіць сабе дом і працу на новай зямлі.

Пераслед такіх людзей, падман, ўцісканне іх у судзе, атрыманне карысці з іх відавочна ўразлівага становішча прыраўноўваецца да прысваення маёмасці удоваў і сіротаў. Што азначае – да самых ганебных у рэлігійным асяроддзі таго часу паводзінаў.

У гэтым плане паказальна, наколькі па-антыхрысціянску дзейнічае рэжым Лукашэнкі: прысвойвае грошы ўцекачоў, уводзіць іх у зман, абяцаючы ім «легальны прыезд у Еўразвяз», забараняе перадаваць ім гуманітарную дапамогу, не спыняецца перад гібеллю людзей. Увогуле – выкарыстоўвае людзей як расходны матэрыял у сваіх палітычных мэтах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мігранты каля транспартна-лагістычнага цэнтру на беларуска-польскай мяжы. 20 лістапада 2021 года.
Фота: Сяргей Бабылёў / TASS / Forum

На польскім радыё мясцовы святар выказаўся на гэтую тэму: «З аднаго боку, так, памежнікі павінны ахоўваць межы нашай краіны, дзеля нашай бяспекі. З іншага боку, мы, як хрысціяне, абавязаныя дапамагаць людзям, якія трапілі ў цяжкае становішча, аказваць ім гуманітарную дапамогу». Для мяне гэта прыклад дарослага стаўлення да складанай праблемы.

Неабходна адрозніваць людзей, якія трапілі ў бяду, ад злоўжывання правам. А таксама адрозніваць тых, хто стаў ахвярай палітыкі Лукашэнкі, ад тых, хто стаў яму саюзнікам.

Міхаіл Кірылюк/ДБ belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў