Новыя палітвязні і затрыманне беларуса ў Маскве. Хроніка рэпрэсіяў за 17 лістапада


Улады працягваюць рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны. Штодня адбываюцца катаванні, бязмежжа ў судах. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу 17 лістапада.

У Беларусі 11 новых палітвязняў. Гэта Аляксей Кузьмін, Аляксей Дайнэка, Уладзіслаў Купрыянаў, Андрэй Ражкоў, Сяргей Савіч, Аляксандр Петушкоў, Сяргей Захаранка, Сяргей Мацюхевіч, Арцём Воўна, Вадзім Васільеў, Станіслаў Кузміцкі. На 17 лістапада статус палітвязня ў Беларусі маюць 1428 чалавек.

У Маскве за абразу Лукашэнкі затрымалі беларуса. Ён спрабаваў схавацца ў гатэлі. 40-гадовы Станіслаў Ільін трапіў у вышук у Беларусі па артыкуле 368 КК  («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»).. Каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, Ільін вырашыў з’ехаць у Расею і пасяліўся ў гатэль.

Станіслаў Ільін. Крыніца: viasna96/Telegram

У Слоніме ГУБАЗіК затрымаў актывіста Віктара Марчыка. На «пакаянным» відэа мужчына кажа, што распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і абяцае больш гэтага не рабіць. Віктар Марчык – сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Палітзняволеную былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» – ёй выставілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Цяпер выкладчыцы пагражае да 6 гадоў зняволення. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.

СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да TUT.ВY. Абвінавачаныя азнаёміліся з ягонымі матэрыяламі, у бліжэйшы час яно будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд. Цяпер па «справе TUT.ВY» за кратамі знаходзяцца Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

«Большасць фігурантаў абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў. Амаль усе яны заявілі хадайніцтвы Лукашэнку аб памілаванні, кампенсавалі ўрон у поўным аб’ёме і ўнеслі крымінальна-прававую кампенсацыю. Большасць абвінавачаных супрацоўнічалі са следствам, таму ім змянілі меру стрымання. Цяпер пад вартай знаходзяцца толькі двое фігурантаў», – паведаміў намеснік старшыні СК Алег Шандаровіч.

У Менску па «народным» артыкуле асудзілі прадпрымальніка Івана Андалюкевіча па фота ў Instagram. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Суд прызначыў яму два гады «хатняй хіміі». Да суда Іван быў на волі пад закладам у памеры 9 600 рублёў (каля 3 800 долараў). Згодна з версіяй абвінавачвання, ён «выкарыстоўваючы ў якасці пратэстнага сімвала знак «V» у выглядзе паднятых уверх паказальнага і сярэдняга пальцаў правай рукі, ажыццявіў блакаванне руху транспарту з дапамогай выхаду з іншымі асобамі і знаходжання на праезнай частцы».

Былую палітзняволеную паштальёнку Ларысу Танкашкур адправілі на «содні», яе затрымалі ўчора раніцай у Менску. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, адразу пасля вызвалення яна даслала дадзеныя свайго суддзі і пракурора ў «Чорную Кнігу Беларусі». Яе прызналі вінаватай у »дробным хуліганстве« паводле арт. 19.1 КаАП і арыштавалі на 14 содняў.

У Віцебску завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК). Па інфармацыі праваабаронцаў, пасля ранення і гібелі ва Украіне ад рук расейскіх вайскоўцаў ягонай дачкі і пляменніцы, мужчына размясціў у «Аднакласніках» два каментары пра Лукашэнку, якія экспертыза палічыла «абразлівымі». Яму прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Hавiны
Двух адвакатаў у палітычных справах выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю
2022.11.17 17:03

У Менску сілавікі затрымалі 29-гадовую дзяўчыну за ўдзел у пратэстах. Нагодай сталі яе фатаграфіі ў Tinder, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. Яна змешчана ў ІЧУ, супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Сілавікі заявілі, што пасля затрымання мянчанкі дзве яе сяброўкі, з якімі яна хадзіла на маршы, паспрабавалі з’ехаць з Беларусі. Адной удалося выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай.

У Гомлі вясковых настаўніц аштрафавалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» старонкі і прымусілі «каяцца» на відэа. Яны атрымалі штраф.

У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ 10 чалавек. Сярод іх Нікіценка Павел, Петрушэнка Сяргей, Трафімчык Таццяна, Фаміна Марыя, Фралоў Максім, Нікіцін Сяргей, Плескачоў Дзмітрый, Масевіч Аляксандр, Арцюх Ігар, Янчанка Іван. Цяпер у ім 951 чалавек, з іх 206 – беларусы.

Супраць кіроўцы «жывемабіля» з Віцебску Андрэя Кулаков распачалі крымінальную справу і арыштавалі маёмасць. На сатырычным «пакаянным» відэа, за якое затрымалі Андрэя, ён «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе вазіў на «жывемабіле людзей у сувязі з чым прыйшоў у заняпад наш грамадскі транспарт у горадзе Віцебску». Таксама ў відэа гаворыцца, што Кулакоў «спрабаваў правезці ў краіну сродак для звяржэння рэжыму, а менавіта дыхлафос».

Абноўлена
Лукашэнка заявіў пра вяртанне айцішнікаў. Яго абвяргае афіцыйная статыстыка
2022.11.17 13:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў