Лукашэнка заявіў пра вяртанне айцішнікаў. Яго абвяргае афіцыйная статыстыка


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Менску заявіў, што IT-адмыслоўцы пачалі вяртацца у Беларусь. Але, паводле звестак Белстату, сёлета краіна страціла больш за 13 тысяч праграмістаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: freepik.com

На нарадзе ў Менску, прысвечанай працы Парку высокіх тэхналогіяў, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што айцішнікі, якія рэлакаваліся пасля ўвядзення санкцыяў, «пачалі вяртацца» ў Беларусь.

«Шмат хто вярнуўся назад. Паспрабавалі замежжа на зуб і зразумелі, што ў краіне, дзе нарадзіўся, там ты мусіш і прыгадзіцца. Гэта добрыя тэндэнцыі. Новыя рэзідэнты рэгіструюцца, свае ІТ-прадукты ствараюць, асвойваюць новыя рынкі», – цытуе палітыка БелТА.

Ён таксама абвінаваціў IT-адмыслоўцаў ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года за грошы і на загад «сваіх замежных гаспадароў».

«Я думаў: ну, не можа ж быць, каб твае дзеці пачалі супраць цябе вайну. Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць. Нашыя людзі, якія працуюць у ПВТ, атрымліваючы прыстойныя даходы ў параўнанні з сярэднім заробкам у Беларусі, аддалі перавагу вялікім грошам і выконвалі загады сваіх замежных гаспадароў. Часцей за ўсё заакіянскіх», – упэўнены Лукашэнка.

Раней Белстат на сваім сайце абнавіў інфармацыю пра прынятых на працу і звольненых у IT-сектары. Высветлілася, што ў верасні ўзялі 967 спецыялістаў, а звольнілі 2297. За студзень – верасень сёлета працаўладкаваліся 10 576 праграмістаў, а звольніліся 23 855. Такім чынам, з пачатку года Беларусь страціла 13 279 IT-спецыялістаў.

Аб’ектыў
Бізнес-цэнтры пусцеюць, IT-сектар таксама
2022.11.03 21:42

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў