Чачэнскі апазіцыянер: Чуткі пра смерць Кадырава распаўсюджваюць самі кадыраўцы


Лідар чачэнскага апазіцыйнага руху «Адат» Ібрагім Янгулбаеў у каментары «Вот так» заявіў, што чуткі пра смерць Рамзана Кадырава не маюць пад сабой падставаў.

«Усе гэтыя чуткі, укіды, робяцца самімі кадыраўцамі. Ёсць сярод кадыраўцаў такія супрацоўнікі, якія ўціраюцца ў давер да розных чачэнскіх ананімных тэлеграм-каналаў, блогераў ці актывістаў, і ім цягам нейкага часу скідаюць малазначную інсайдарскую інфармацыю. А потым па нейкім важным пытанні кідаюць дэзынфармацыю. Такое здаралася не раз», – тлумачыць Янгулбаеў.

Паводле яго, Кадыраў сам захацеў такім чынам прапіярыцца.

«Гэта закамплексаваны дыктатар з інтэлектам трохгадовага дзіцяці. Ва ўсіх дыктатараў такі комплекс славалюбства. Піяр чорны ці звычайны – абы пра іх казалі», – тлумачыць Янгулбаеў.

Акрамя таго, падобныя ўкіда з’яўляюцца часткай інфармацыйнай вайны, каб такім чынам падарваць давер да ГУР Украіны і буйных інфармацыйных рэсурсаў:

«Гэта спецыяльныя ўкідванні, каб паказаць, маўляў, у ГУР (пра цяжкі стан Кадырава паведамляла Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны – заўв. belsat.eu), у разведкі Украіны няма крыніц, яны хлусяць. Гэта значыць самі робяць укідванні, каб потым абвінаваціць у фэйках».

Агляд
У цяжкім стане або нават памёр? Што вядома пра здароўе «султана Чачэніі» Кадырава
2023.09.17 14:12

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў