Беларусу, якому ў Варшаве пашкодзілі аўтамабіль дрэўкам з польскім сцягам, сабралі грошы на рамонт


Інцыдэнт з пашкоджаннем аўтамабіля адбыўся ў варшаўскім раёне Прага-Поўдзень: у машыне з беларускімі нумарамі хтосьці прабіў шкло дрэўкам, на якім быў замацаваны нацыянальны польскі сцяг. «Белсат» раней распавядаў пра гэтае здарэнне.

Прабітае шкло ў машыне з беларускімі нумарамі з дапамогай дрэўка, на якім замацаваны польскі сцяг у варшаўскім раёне Грохуў. Варшава, Польшча. 15 верасня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

У суполцы «Беларусы Варшавы» ў Фэйсбуку абвесцілі збор сродкаў на рамонт аўтамабіля – трэба было знайсці 770 злотых (больш за Br 400).

«Грошы сабралі, усім, хто скінуў, – вялікі дзякуй. Жыве Беларусь», – паведамілі сёння адміністратары суполкі.

Ці быў інцыдэнт з аўтамабілем з беларускімі нумарамі праявай ксенафобіі або проста хуліганствам – невядома.

Здарэнне адбылося ў раёне, дзе 13 верасня прайшоў Марш супраць нянавісці да беларусаў і ўкраінцаў, якія жывуць у Польшчы.

Рэпартаж
«Нашыя лаўкі – для ўсіх!» У Варшаве прайшоў Марш супраць нянавісці
2022.09.13 23:57

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў