Эдуарда Пальчыса перавялі на турэмны рэжым


Палітвязню Эдуарду Пальчысу, якога летась засудзілі на 13 гадоў калоніі, змянілі ўмовы адбыцця пакарання на больш жорсткія.

Паводле жонкі палітвязня, Пальчыса перавялі адбываць пакаранне ў турму № 4 у Магілёве.

«Суд быў 5 хвілінаў праз скайп, відаць, усё прыблізна ў адзін час з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі», – дадала яна.

Эдуард Пальчыс – вядомы беларускі блогер і грамадскі актывіст. У снежні 2021 года яго асудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі: арт. 130 («Распальванне варожасці»); арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»); арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»); арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў