У Прыднястроўі знайшлі забітым лідара мясцовых камуністаў


Раніцай 17 ліпеня ў вёсцы Суклея ў непрызнаным Прыднястроўі знойдзены мёртвым былы дэпутат парламента і лідар Прыднястроўскай камуністычнай партыі 47-гадовы Алег Харжан. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС Прыднястроўя.

Алег Харжан. Крыніца: novostipmr.com

Цела Алега Харжана выявіла ягоная былая жонка ў яго працоўным кабінеце каля адкрытага сейфа, які быў пусты. Вядома, што ён жыў адзін.

У МУС заявілі, што на целе Харжана ёсць прыкметы гвалтоўнай смерці.

«Алег Харжан сам упусціў у дом сваёй будучыні забойцу. На вокнах рашоткі, у хату проста так не прабрацца. Гаспадара дома спачатку аглушылі, затым пацягнулі наверх, да сейфа, які знаходзіцца ў яго працоўным кабінеце. Там Харжан ачуўся, спрабаваў аказаць супраціўленне, у яго былі збітыя косткі пальцаў», – паведаміла «Комсомольской правде» ў Малдове крыніца ў праваахоўных органах Прыднястроўя.

Спачатку аб смерці Харжана заявіў старшыня Камуністычнай партыі Расеі Генадзь Зюганаў.

«Сёння ноччу загінуў кіраўнік Прыднястроўскай кампартыі Алег Хоржан. Забіты дома. Мы патрабуем неадкладна пачаць расследаванне», – сказаў Зюганаў, перадае «РИА Новости».

Харжан быў дэпутатам Вярхоўнага савету Прыднястроўя з 2010 па 2019 год. У 2018 годзе яго прыгаварылі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ва ўжыванні гвалту да прадстаўніка ўлады. У 2022 годзе ён вызваліўся і заявіў аб намеры ўдзельнічаць у наступных выбарах у парламент.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў