«Там небяспечна». Беларусы пачалі адмаўляцца ад тураў у Крым


Пасля выбуху на Крымскім мосце беларусы пачалі адмаўляцца ад паездак на акупаваны паўвостраў. Дый у турфірмах адгаворваюць ехаць туды. Кажуць, лепш у Краснадарскі край: там і бяспечна, і танней.

Беларусы пачалі адмаўляцца ад тураў у Крым, дый самі турфірмы адгаворваюць ад паездак у акупаваны рэгіён. Крымскі мост.
Фота: Анна Иларионова / Pixabay

Сёння ўначы Крымскі мост быў атакаваны, паводле неафіцыйнай інфармацыі, надводнымі дронамі. У выніку адзін пралёт быў разбураны, другі – пашкоджаны. Аўтамабільны рух спынілі. Чыгуначная частка мосту не пацярпела, цягнікі ходзяць, аднак з затрыманнямі ў графіку.

Hавiны
На Крымскім мосце быў чутны выбух. Загінулі два чалавекі, спынены рух аўтамабіляў
2023.07.17 09:00

«Шмат хто адмаўляецца»

У адной беларускай турфірме сказалі «Белсату», што, нягледзячы на здарэнне, аўтобусных тураў у Крым не касуюць.

«Мы выязджаем у Судак, Феадосію, Кактэбель. Ну, вось хутка будзем ведаць, як там будуць выезды цяпер, з мостам гэтым… Можа, лепш разглядзіце Анапу? Там чыстыя, пясчаныя, добрыя, вялікія пляжы. Пуцёўка на траіх будзе ўдвая таннейшая, чымся Крым».

Hавiны
33 беларускія школьнікі едуць адпачываць у летнік «Артэк» у акупаваным Крыме
2023.07.14 22:37

У другой кампаніі распавялі, што пасля выбуху на мосце аўтобусы вязуць на паромах:

«У нас цяпер аўтобус там, ён пайшоў на пароме. На мост закрыта ўсё».

У гэтай фірме прызналіся, што сёння кліенты пачалі масава адмаўляцца ад аплачаных тураў у Крым:

«Там небяспечна. І ў Крыме даражэй. У нас цяпер шмат хто адмаўляецца. Лепш, натуральна, у Краснадарскі край. Калі б у мяне быў выбар, я б у Крым не паехала».

Агляд
Куды з Беларусі можна рвануць у адпачынак? Глядзім на прапановы «гарачых» тураў
2023.07.08 17:27

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў