Прамежкавую справаздачу пра расследаванне інцыдэнту з «Ryanair» агучаць на наступным тыдні


Вынікі расследавання інцыдэнту з самалётам «Ryanair», які вымушана прызямліўся на патрабаванне беларускага боку ў Менску, прэзентуюць радзе Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) да 23 чэрвеня, паведамляе сайт ICAO.

Паводле ICAO, на сёння Беларусь і Польшча ўжо прэзентавалі некаторыя папярэднія падрабязнасці інцыдэнту з самалётам «Ryanair». Інфармацыю таксама далі Грэцыя, Ірландыя, Літва і Швейцарыя. Чакаюць, што прамежкавая справаздача паступіць на разгляд у раду ICAO 23 чэрвеня, або бліжэй да гэтага дня.

Канчатковая справаздача мае паступіць на разгляд падчас наступнай сесіі рады, што пачнецца 13 верасня.

Інцыдэнт з самалётам

Самалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў вымушаную пасадку ў Менску пасля інфармацыі пра мініраванні, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. На даручэнне Лукашэнкі для суправаджэння пасажырскага самалёта ў неба падняўся знішчальнік МіГ-29. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега былі затрыманыя. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля захопу апазіцыйнага блогера.

Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Саміт ЕЗ заклікаў забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз, а таксама заклікаў авіяперавознікаў ЕЗ адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі. Кіраўнік Еўрапейскай дыпламатыі заявіў, што ў дачыненні кіраўніцтва Беларусі не было б санкцыяў, калі б не было інцыдэнту з самалётам, які назвалі паветраным пірацтвам.

Hавiны
Генпракурор Літвы: расследаванне прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» ідзе даволі інтэнсіўна
2021.06.15 16:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў