У Варшаве быў затрыманы беларус за арганізацыю нелегальнай міграцыі


46-гадовага беларуса затрымалі супрацоўнікі польскай памежнай службы па падазрэнні ў арганізацыі нелегальнага перасячэння польскай мяжы іншымі асобамі. Мужчыну змясцілі ў СІЗА на тры месяцы.

Падчас вобшуку ў кватэры затрыманага.
Фота: strazgraniczna.pl

Мужчыну інкрымінуюць арганізацыю перасячэння дзяржаўнай мяжы як мінімум трыма грамадзянамі Сірыі. Мігрантаў затрымалі польскія пагранічнікі ў кастрычніку 2022 года ў Мазавецкім ваяводстве падчас іх перавозкі ў Германію.

Акрамя таго, у ходзе ператрусу па месцы жыхарства беларуса супрацоўнікі памежнай службы знайшлі і канфіскавалі 3 мабільныя тэлефоны і 4 актыўныя SIM-карты, што можа служыць доказам злачыннай дзейнасці мужчыны.

За здзейсненае злачынства беларусу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 6 месяцаў да 8 гадоў. Пакуль ён часова знаходзіцца пад трохмесячным арыштам.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў