У Беларусі ўжо сёмы раз запар зніжаюцца кошты на аўтамабільнае паліва


У Беларусі з 18 красавіка яшчэ на адну капейку патаннее аўтамабільнае паліва. Аб змяненні коштаў паведамляе «Белнафтахім».

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС «Беларусьнафта».
Фота: Белсат

Гэта ўжо сёмае зніжэнне коштаў на паліва з пачатку года. Цяпер кошты на бензін і дызель на АЗС будуць наступнымі:

  • АІ-92-К5-Еўра – 2,29 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра – 2,39 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра – 2,61 рубля;
  • дызельнае паліва – 2,39 рубля.

Да гэтага кошты паліва зніжаліся 7, 14, 21 і 27 сакавіка, 4 і 11 красавіка. І кожны раз на 1 капейку.

Аналітыка
У Беларусі ўжо шосты раз запар зніжаюцца кошты на аўтамабільнае паліва. Расказваем, чаму
2023.04.10 20:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў