Пасля крытыкі Расеі крыптабіржа Пракапені папала пад самую моцную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі


На мінулым тыдні беларускі мільярдэр Віктар Пракапеня, які цяпер жыве ў Лондане, вырашыў спыніць сваю групу абмену крыптавалютамі Currency.com для кліентаў у Расеі, выступіўшы з асуджэннем расейскай агрэсіі.

Праз некалькі хвілін пасля публікацыі заявы ў кол-цэнтр пачаўся шквал тэлефанаванняў ад расейцаў з пагрозамі. А праз некалькі гадзін пасля гэтага кроку Currency.com зазнаў найбуйнейшую кібератаку, якую бачыў тэхналагічны прадпрымальнік, піша брытанскае выданне «Sunday Times».

Віктар Пракапеня.
Фота: vpcapital.com

Віктар Пракапеня ўпэўнены, што атакі былі арганізаваны з Расеі:

«Не трэба быць ракетчыкам. На нас нападалі раней, як і на ўсе фінансавыя фірмы, але памер гэтага быў неверагодны: у дзесяць разоў больш, чым мы калі-небудзь бачылі».

Мільёны камп’ютараў па ўсім свеце бамбавалі ўэб-сайт кампаніі некалькімі запытамі, спрабуючы вывесці з ладу яе сістэмы.

Currency.com зʼяўляецца адной з многіх арганізацый, якія пацярпелі ад кібератак пасля асуджэння вайны Расеі або выхаду з краіны. Па словах Пракапені, у яго было 500 тысяч кліентаў з Расеі.

Hавiны
«Дзед не мог уявіць, што крэйсер будзе пагражаць Украіне». Унук канструктара «Масквы» пра самую дарагую страту войскаў РФ
2022.04.17 14:33

АД belsat.eu

Стужка навінаў