Басіст «Dzieciuki» зламаў абедзве нагі, гурт просіць аб дапамозе


Гурт «Dzieciuki» паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што басіст Андрэй «Пітон» Пятко трапіў у бяду: ён зламаў абедзве нагі. Што стала прычынай здарэння, музыкі не паведамляюць.

«Сябры! Як многія ўжо ведаюць, наш Пітоша патрапіў у бяду. У выніку выпадку, яму не пашанцавала зламаць абедзве нагі. Зразумела, у бліжэйшы час ён не зможа вернуцца да працы, а рахункі са шпіталю, як і рэабілітацыю, трэба аплаціць. Мы ніколі не хавалі, што працуем на звычайных працах, ды не валодаем мільёнамі. Таму вымушаны звярнуцца да вас», – гаворыцца ў допісе гурту.

Дапамагчы фінансава можна праз BLIK-плацёж па нумары +48 577670081, у каментарах трэба пазначыць «для Пітона». «Усе лішкі пойдуць на дабрачыннасць», – тлумачаць «Dzieciuki».

Інтэрв’ю
«Проста папёрла». Чаму лідар «Дзецюкоў» запісаў альбом на вершы Караткевіча, а гурт не спяваў пра 2020 год
2021.05.03 21:52

«Dzieciuki» – беларускі фолк-панкавы гурт з Горадні. У 2020 годзе музыкі трапілі пад рэпрэсіі і былі вымушаны эміграваць у Польшчу, дзе аднавілі сваі выступы.

Hавiны
«J:Морс», «Naviband», «VOLSKI». Абвешчаныя ўсе ўдзельнікі онлайн-канцэрту на Дзень Волі
2024.03.12 13:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў