У Беларусі за два месяцы года прасеў ВУП, гандаль і абваліўся транспартны грузаабарот


Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па вынікаў двух месяцаў года паменшыўся на 3,6%. Значна прасеў гандаль, а грузаабарот транспарту ўвогуле абваліўся амаль на траціну. Белстат працягвае публікаваць статыстычны дадзеныя па выніках двух месяцаў 2023 года. 

ВУП Беларусі за два месяцы года заўважна паменшаў.
Фота: pixaby.com

17 сакавіка Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў у першаснай ацэнцы паказальнік валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за студзень – люты 2023 года. Адносна паказальніка за студзень-люты мінулага года сёлета ВУП за два месцы паменшыўся на 3,6% і склаў у бягучых цэнах склаў Br 30,3 млрд.

Праселі і паказальнікі гандлю з два месяцы. У параўнанні з паказальнікам адпаведнага перыяду мінулага года, рознічны тавараабарот у студзені – лютым 2023 паменшыўся на 3,5 % да Br 10,5 млрд. у супастаўных цэнах. Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю ў студзені – лютым 2023 года ў параўнанні з паказальнікам першых двух месяцаў мінулага года паменшыўся на 3,3 % да Br 9,8 млрд у супастаўных цэнах. Найбольш заўважна у студзені – лютым 2023 года паменшаў аптовы тавараабарот – на 13,3 % да Br 21,8 млрд. да студзеня-лютага 2022 года.

А вось тавараабарот грамадскага харчавання за першыя два месяцы гэтага года да адпаведнага перыяду мінулага года павялічыўся на 6 % і склаў Br 699,5 млн.

Вельмі моцна абваліўся і грузаабарот транспарту. Ён у студзені – лютым 2023 склаў толькі Br 10,9 млрд. тона-кіламетраў, што ажно на 33,6 % менш, чым было па выніках студзеня-лютага мінулага года. У той жа час, у параўнанні з паказальнікам двух месяцаў 2022 пасажыраабарот транспарту ў студзені-лютым 2023 павялічыўся на 16,9 % да 3171,7 млн. пасажыра-кіламетраў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, з пачатку года да канца лютага паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 253,6 млн. чалавек, што на 3,9 % болей да студзеня-лютага 2022 года.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў