Улады Беларусі дазволілі экспартаваць драўніну ў абыход біржы


Урад спрасціў продаж прадукцыі дрэваапрацоўкі на экспарт. Адпаведную пастанову Саўміну апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Спілаваныя дрэвы.
Фота: Белсат

Саўмін Беларусі адмяніў абавязковую рэалізацыю праз біржу паліўнай драўніны і лесаматэрыялаў на экспарт. Таксама ўрадоўцы скасавалі экспартныя мыты на некаторыя тавары.

Адметна, што новаўвядзенні не датычаць гандляванняў з тымі дзяржавамі, якія «здзяйсняюць недружалюбныя захады ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і фізічных асобаў». Спіс гэтых «недружалюбных дзяржаваў» складае Саўмін.

Расследaванні
Як перакрылі кісларод беларускай дрэваапрацоўцы
2022.03.04 20:56

УК belsat.eu

Стужка навінаў