Смерць Аляксея Навальнага афіцыйна пацверджаная


Маці палітыка атрымала афіцыйнае паведамленне пра ягоную смерць. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш.

Аляксей Навальны на акцыі «Адпускай!» у Маскве, Расея. 29 верасня 2019 года.
Фота: Антон Карлінэр / Белсат

«Аляксей Навальны забіты», – напісала Кіра Ярмыш.

Маці палітыка атрымала афіцыйнае паведамленне ад Федэральнай службы выканання пакаранняў, у якім гаворыцца, што Аляксей памёр 16 лютага ў 14:17 паводле мясцовага часу (12:17 паводле маскоўскага часу). Супрацоўнік калоніі заявіў, што цела Навальнага знаходзіцца ў Салехардзе.

«Сёння ноччу ў Салехард вылецелі адвакат і маці Аляксея, каб атрымаць афіцыйнае пацверджанне смерці. Яны прыехалі да калоніі аб 11-й гадзіне раніцы па мясцовым часе, іх папрасілі пачакаць гадзіну. Яны прачакалі дзве, пасля чаго да іх выйшаў супрацоўнік калоніі і заявіў, што цела Аляксея Навальнага знаходзіцца ў Салехардзе. Яго забралі следчыя СК. Цяпер яны праводзяць з ім «даследаванні«. Пасля гэтага маці была ўручаная тэлеграма, адрасаваная ёй, дзе паведамлялася аб смерці Аляксея. Мы працягваем чакаць афіцыйнага заключэння аб смерці і выдачы цела. І мы патрабуем, каб цела Аляксея Навальнага было выдадзена ягонай сям’і неадкладна», – распавяла Кіра Ярмыш.

Фота
Дзясяткі разоў арыштаваны, але нязломны. Якім было жыццё палітыка Аляксея Навальнага
2024.02.16 20:11

Пра тое, што Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, дзе адбываў 19-гадовы тэрмін пакарання, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі. Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерці Навальны выглядаў бадзёрым. Палітык правёў у расейскай турме тры гады.

Hавiны
«Усе масты ўжо спаленыя»: ці зможа Захад адказаць на смерць Аляксея Навальнага?
2024.02.17 12:52

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў