У Гомлі пацыент таксікалагічнага аддзялення параніў лекара


51-гадовы пацыент таксікалагічнага аддзялення ў Гомлі падчас начнога абходу накінуўся на лекара. Гамяльчук нанёс лекару ўдары нажом у вобласць шыі і рук, паведамляе МУС.

Медыкі гомельскага таксікалагічнага аддзялення аднаго са шпіталяў паведамілі міліцыянтам пра напад на калегу. Інцыдэнт адбыўся ноччу 16 студзеня. 51-гадовы пацыент нанёс лекару-таксіколагу ўдары нажом у вобласць шыі і рук.

Міліцыянты затрымалі нападніка. Лекар цяпер на амбулаторным лячэнні, яго здароўю нічога не пагражае.

Нападнік, жыхар Гомля, быў у шпіталі на прымусовым лячэнні. Супраць яго завялі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.

Hавiны
У выніку ДТЗ у Ашмянскім раёне памёр пасажыр
2022.01.17 17:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў