Ультыматум Маска: Супрацоўнікам Twitter адведзены 2 дні каб вызначыцца


Міліярдэр Ілан Маск выставіў ультыматум супрацоўнікам Twitter, адвёўшы два дні на тое, каб кожны з іх мог вызначыцца адносна далейшай працы ў кампаніі. Аб гэтым паведамляе «Forbes». 

Ілан Маск. Крыніца: iphones.ru

Новы кіраўнік і ўладальнік Twitter Ілан Маск накіраваў супрацоўнікам электронны ліст пад назвай «Развілка дарогі» з просьбай тых, хто хоча застацца, націснуць на спасылку. Згодна з копіямі электроннага ліста, дасланага ў «Forbes» трыма крыніцамі, знаёмымі з гэтым пытаннем, той, хто не зробіць гэта да вызначанага тэрміну, «знікне з кампаніі».

Маск адзначыў, што для стварэння «Twitter 2.0» кампанія павінна быць «надзвычай хардкорнай», працаваць шмат гадзін і з высокай інтэнсіўнасцю. «Толькі выключная прадукцыйнасць будзе складаць прахадную адзнаку», – падкрэсліў мільярдэр.

Hавiны
Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека напісаў адкрыты ліст Ілану Маску: баяцца за Twitter
2022.11.06 17:15

У лісце супрацоўнікам адзначаецца, што Twitter будзе больш арыентаваны на тэхніку, і тыя, хто піша «выдатны код», будуць мець большы ўплыў. «Калі вы ўпэўнены, што хочаце стаць часткай новага Twitter, калі ласка, націсніце «Так» па спасылцы ніжэй… Якое б рашэнне вы ні прынялі, дзякуй за вашыя намаганні, каб зрабіць Twitter паспяховым», – дадаў Маск.

Супрацоўнікі кампаніі павінны прыняць рашэнне да 17:00 па ўсходнім часе ў чацвер 17 лістапада, альбо іх адпусцяць з выхадной выплатай за тры месяцы.

Электронны ліст прыляцеў пасля масавых звальненняў больш чым 7000 супрацоўнікаў Twitter і шматлікіх адставак.

Раней паведамлялася, што 27 кастрычніка бізнесовец Ілан Маск зрабіўся ўладальнікам Twitter за $44 мільярды. У той жа дзень новы ўладальнік выключыў Twitter з Нью-Йоркскай фондавай біржы, звольніў генеральнага дырэктара Парага Агравала і фінансавага дырэктара Нэда Сігала.

Інтэрв’ю
IT-інвестар Мікіта Мікада: Рабі нармальна – і будзе нармальна
2022.11.16 17:22

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў