Армія Ізраілю нанесла ўдары па вайсковых аб’ектах «Хізбулы» ў Ліване


Увечары 15 кастрычніка Ізраіль атакаваў вайсковыя аб’екты ліванскай групоўкі «Хізбула» ў адказ на абстрэлы сваёй тэрыторыі, якія працягваліся цягам дня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ізраільскі вайсковы самалёт.
Фота: Maj. Ofer / Israeli Air Force / Wikimedia

«Армія абароны Ізраілю на гэты момант наносіць удары па тэрарыстычных цэлях «Хізбулы» ў Ліване. Падрабязнасці неўзабаве», – паведаміў Цагаль у сваім тэлеграм-канале.

Як гавораць ізраільскія вайскоўцы, атака сталася рэакцыяй на страляніну, якую ўчыніла ліванская групоўка па тэрыторыі Ізраілю – усяго былі выпушчаныя 6 супрацьтанкавых ракетаў па ізраільскім горадзе і вайсковых пазіцыях на мяжы з Ліванам. У выніку атакі «Хізбулы» загінула мінімум адна цывільная асоба. Яшчэ 9 ракетаў былі пушчаныя ліванскаю групоўкай у кірунку ізраільскага гораду Нагарыя і суседніх гарадах, на шчасце, не зрабіўшы ніякай шкоды.

У суботу, 14 кастрычніка, кіраўнік МЗС Ірану Гусэйн Амір-Абдулагіян падкрэсліў, што ліванская «Хізбула» можа далучыцца да палестынскага руху «Хамас» у змаганні з Ізраілем.

Нагадаем: 7 кастрычніка адбылася атака прадстаўнікоў палестынскага руху «Хамас» на тэрыторыю Ізраілю, у выніку якой загінулі 1,4 тысячы чалавек, больш за 3,5 тысячы атрымалі раненні. Шматлікія зверствы баевікі здымалі на камеру і выкладвалі ў сеціва.

Аналітыка
Як баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе паўплываюць на вайну Украіны і Расеі?
2023.10.16 08:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў