Віталь Гуркоў выйграў чэмпіянат Украіны ў тайскім боксе


Беларускі спартовец, трэнер і спявак Віталь Гуркоў працуе галоўным трэнерам жаночай каманды Украіны ў тайскім боксе, але і сам працягвае выступаць на спаборніцтвах. 16 кастрычніка Гуркоў перамог у чэмпіянаце Украіны, піша ўкраінская «Трибуна».

Віталь Гуркоў. Фота – Тані Капiтонавай, 34mag.net

Віталій Гуркоў выступаў на чэмпіянаце ў Адэсе ў катэгорыі да 81 кг, заваяваў залаты медаль украінскага першынства. Для яго гэта не першы медаль: з пачатку 2000-х ён перамагаў у аматарскіх чэмпіянатах Еўропы і свету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, у 2010-х заваёўваў залатыя медалі ў прафесійных чэмпіянатах свету.

Гуркову 37 гадоў. З сярэдзіны 2010-х ён выходзіў на рынг з бел-чырвона-белым сцягам або гербам Пагоня. Байца то выключалі з нацыянальнай каманды, то прасілі вярнуцца. Перад выбарамі 2020 года за ім непрыхавана сачылі, але Гуркоў паляцеў ва Украіну, каб выступіць на некалькіх фестывалях у складзе рок-гурта «Brutto».

У канцы 2021 года Гуркоў стаў трэнерам жаночай зборнай Украіны ў тайскім боксе. Пад ягоным кіраўніцтвам украінкі перамагалі: Марыя Бэрко ўзяла золата ў вагавай катэгорыі 54 кг, Таццяна Гамарко – у вазе 63,5 кг на Кубку Украіны ў тайскім боксе.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён не з’ехаў. 14 верасня стала вядома, што Гуркоў увайшоў таксама ў склад камісіі падтрымання беларускага палка «Пагоня», які ваюе ў складзе Збройных сілаў Украіны.

Крутыя землякі
Топ-байцы, якія выступілі супраць Лукашэнкі. Як склаліся іхныя лёсы?
2021.10.18 13:10

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў