Беларусь і «ДНР» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве


На Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які праходзіць з 14 да 17 чэрвеня, кіраўнік так званай Данецкай Народнай Рэспублікі Дзяніс Пушылін і пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой і кіраўнік так званай ДНР падпісваюць пагадненне аб супрацоўніцтве на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме. Санкт-Пецярбург, 15 чэрвеня 2023 года.
Фота: pushilindenis / Telegram

Паводле інфармацыі выдання Reform.by, у пагадненні гаворка вядзецца пра развіццё сельскай гаспадаркі, машынабудавання, вугальнай прамысловасці, а таксама аб экспарце харчовай прадукцыі.

«Наш рэгіён у высокай ступені зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь. На форуме падпісалі з надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у РФ Дзмітрыем Крутым камюніке аб пашырэнні партнёрства з Беларуссю, што стала вынікам плённай сустрэчы з прэзідэнтам рэспублікі Аляксандрам Лукашэнкам», – адзначыў Дзяніс Пушылін у сваім блогу ў «Тэлеграме».

Нагадаем, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзяніса Пушыліна, кіраўніка падкантрольнай Расеі самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі», адбылася ў Менску 18 красавіка. На ёй Лукашэнка заявіў пра гатовасць даць дапамогу і падтрыманне, каб «нечужыя людзі там [у акупаванай Данецкай вобласці. – Заўв. belsat.eu] нарэшце перасталі пакутаваць».

Аб’ектыў
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «ДНР» Пушыліным
2023.04.18 22:33

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў