МНС папярэджвае пра небяспеку пажараў


У Беларусі на 16 чэрвеня для наведвання закрытыя лясы ў 31 раёне Берасцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Магілёўскай вобласцяў, паведамляе МНС.

Схема з сайту МНС

Сёння небяспечных і неспрыяльных гідраметэаралагічных з’яваў не чакаецца.

Прагноз надворʼя: пераменная хмарнасць, удзень месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы, месцамі слабы туман. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра 19–24 °С.

Заўтра і паслязаўтра дажджы, кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ад +7 °С ноччу да +25 °С днём.

Магчымае ўзнікненне лясных пажараў і пажараў у жылых дамах і ў вытворчых будынках, а таксама рост колькасці выпадкаў гібелі людзей на вадзе пры купанні.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў