Статкевіча змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру, Кастусёў – у больніцы


Сваякі паведамілі падрабязнасці пра стан палітычных вязняў Мікалая Статкевіча і Рыгора Кастусёва, якія былі кандыдатамі на прэзідэнта Беларусі на выбарах 2010 года.

Мікалай Статкевіч.
Фота: Музей вольнай Беларусі / Instagram

Лідара аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалая Статкевіча, засуджанага на 14 гадоў зняволення, змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру.

«36 спагнанняў, з іх 14 – ШІЗА (5 – за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Цяпер, верагодна, у ШІЗА таксама, альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгода ў той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у «звычайнай» калоніі. (Мінулыя паўгода расцягнуліся на 9 месяцаў). Гэта значыць, што, калі не ў ШІЗА, то кругласуткава ў каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень», – цытуе праваабарончы цэнтр «Вясна» жонку палітычнага вязня Марыну Адамовіч.

Hавiны
90 дзён няма ніякіх звестак пра палітвязня Мікалая Статкевіча
2023.05.11 10:06

Паводле спадарыні Марыны, палітыка пазбавілі таксама пасылкі, тэлефанаванняў і спатканняў. Не праходзяць ад яго і лісты. 95 дзён пра Мікалая Статкевіча не было вядома нічога.

У сваю чаргу Дзмітрый Антончык, зяць старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміў у Facebook, што палітык з 27 красавіка застаецца ў шпіталі. Праходзіць там абследаванне. У зняволенні ў экс-кандыдата, засуджанага на 10 гадоў калоніі, выявілі анкалагічную хваробу.

Hавiны
Кастусёў з СІЗА напісаў адкрыты ліст да Лукашэнкі
2022.11.18 19:11

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў