Польскія спецслужбы затрымалі ўкраінца, якога вінавацяць у планаванні дыверсіяў на замову выведкі РФ


У Вроцлаве 31 студзеня быў затрыманы грамадзянін Украіны, якога вінавацяць у планаванні дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы на ​​замову расейскіх спецслужбаў. Украінца затрымалі працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы, піша infosecurity24.pl, спасылаючыся на прэс-рэліз ABW.

ABW, kontrwywiad, wywiad, rosyjscy szpiedzy w Polsce, proces, służby specjalne, jak działa rosyjski wywiad w Polsce, najnowsze wiadomości, wojna na Ukrainie
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: abw.gov.pl

«Агенцтва ўнутранай бяспекі атрымала інфармацыю пра тое, што грамадзянін Украіны, які дзеяў ад імя расейскіх спецслужбаў, плануе ўчыніць на тэрыторыі Польшчы захады дзеля падпалу аб’ектаў у горадзе Вроцлаве, якія месцяцца ў непасрэднай блізкасці ад элементаў інфраструктуры стратэгічнай важнасці», – цытуе выданне паведамленне ABW.

Як сцвярджаюць у Агенцтве ўнутранай бяспекі, мужчына дзеяў у складзе міжнароднай арганізаванай злачыннай групы.

Грамадзяніна Украіны затрымалі працаўнікі вроцлаўскага аддзелу ABW. Мужчыну абшукалі і выявілі доказы спланаванага злачынства.

Затрыманаму ўкраінцу выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў міжнароднай арганізаванай злачыннай групе, а таксама ў планаванні дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы на ​​замову расейскіх спецслужбаў.

Мужчыну агражае да 12 гадоў зняволення. Затрыманага ўзялі пад варту.

Hавiны
Расейцу і беларусу прысудзілі ў Беластоку 4 гады зняволення за шпіёнскую дзейнасць
2024.02.02 18:07

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў