Старшыня БАЖ Бастунец на волі. Ён не мае працэсуальнага статусу


Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец пасля ператрусу ў офісе.
Фота: belsat.eu

Кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца адпусцілі пасля ператрусу ў офісе арганізацыі.

Паводле словаў Андрэя Бастунца, ператрус ладзілі ў межах крымінальнай справы паводле артыкулу 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Старшыня БАЖ працэсуальнага статусу ў ёй не мае, але распавядаць акалічнасці адмаўляецца, бо яму гэта забаранілі. Ён меркаваў, што ператрус зладзяць і ў ягонай кватэры, аднак яго адпусцілі дадому.

Сёння ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, філіях праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама ў кватэрах незалежных журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах Беларусі ладзяць ператрусы. Следчы камітэт паведамляе, што іх ладзяць у арганізацыях, «што пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя», у межах папярэдняга расследавання з мэтай высвятлення акалічнасцяў фінансавання пратэставай дзейнасці.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў