Варонежскую вобласць атакавалі беспілотнікі – мясцовыя жыхары налічылі не менш за 15 выбухаў


Уначы 16 студзеня Варонежскую вобласць Расеі атакавалі беспілотнікі, паведаміў губернатар рэгіёну Аляксандр Гусеў.

Наступствы атакі беспілотнікаў у Варонежы.
Фота: gusev_36 / Telegram

У выніку ўдараў былі пашкоджаныя 35 кватэраў у трох 10-павярховых дамах на вуліцы Цяплічнай. Акрамя таго, пашкоджаныя вокны ў чатырох дамах на вуліцы Вострагожскай.

У адным шматкватэрным доме ліквідаванае ўзгаранне на балконе.

Агулам жыхары Варонежу налічылі не менш за 15 выбухаў, якія адбыліся да 3-й гадзіны ночы.

Пацярпела 14-гадовая дзяўчына – яна атрымала рэзаныя раны рукі, нагі і шыі.

Міністэрства абароны Расеі паведаміла пра 8 збітых дронаў і заявіла, што беспілотнікі былі ўкраінскія.

Hавiны
«Нам страшна». Расейскія ўлады распачалі эвакуацыю жыхароў Белгараду
2024.01.05 19:17

У канцы снежня 2023 года Расея распачала новую кампанію паветранага тэрору супраць гарадоў Украіны: ахвярамі масаваных ракетных удараў сталі дзясяткі мірных жыхароў. Толькі ў выніку атакі 29 снежня па ўсёй Украіне загінулі 53 чалавекі, а каля 170 атрымалі раненні. Удары па цывільных аб’ектах і інфраструктуры ў наступныя дні таксама прыводзілі да гібелі мірных жыхароў.

Пасля гэтага пад абстрэлы ўсё часцей сталі трапляць расейскія паселішчы, у першую чаргу Белгарад. Паводле звестак уладаў РФ, 30 снежня ў выніку абстрэлу Белгараду загінулі 25 чалавек і каля 100 атрымалі раненні.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў