Акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута прайшла каля беларускага консульства ў Беластоку

У Беластоку 16 студзеня прайшла акцыя салідарнасці з вядомым гарадзенскім журналістам і сябрам Саюзу палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам, над якім у Горадні пачаўся суд, а таксама з усімі палітвязнямі ў Беларусі.

Акцыя прайшла каля консульства Рэспублікі Беларусь на вуліцы, якая з нядаўняга часу носіць назву Вольнай Беларусі.

Акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута каля Беларускага кансулату ў Беластоку. 16 студзеня 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат

Нагадаем, у Гарадзенскім абласным судзе 16 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні вядомага гарадзенскага журналіста і сябра Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута. Да таго разгляд справы неаднаразова пераносілі, прызначалі працэс спачатку на 28 лістапада, затым на 9 студзеня і ў рэшце – на 16 студзеня 2023 года. Судовы працэс вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Судовы працэс над Анджэем Пачобутам будзе праходзіць у закрытым рэжыме, на гэтым настаяла пракуратура. На працэс спачатку пусцілі толькі найбліжэйшых сваякоў і некалькіх актывістаў. Пазней усіх выставілі.

Акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута каля Беларускага кансулату ў Беластоку. 16 студзеня 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат
Акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута каля Беларускага кансулату ў Беластоку. 16 студзеня 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат
Акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута каля Беларускага кансулату ў Беластоку. 16 студзеня 2023 года.
Фота: Алесь Ляўчук/Белсат

Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці або разладу (ч. 3 арт. 130 КК).

Анджэй Пачобут застаецца за кратамі ўжо год і дзесяць месяцаў. За гэты час яму прапаноўвалі выезд за мяжу ў абмен на вызваленне, некалькі разоў – напісаць хадайніцтва аб памілаванні, аднак журналіст адмовіўся. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Алесь Ляўчук, Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў