Вырак Эдуарду Пальчысу агучаць 17 снежня


Прысуд блогеру, палітвязню Эдуарду Пальчысу агалосяць у Менскім гарадскім судзе 17 снежня. Пра гэта паведамляе блогер Антон Матолька са спасылкай на сваякоў вязня.

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, паводле Матолькі, уваход на абвяшчэнне прысуду будзе вольны. Пачатак – а 12:00.

Эдуарда Пальчыса затрымалі 27 верасня 2020 года. Спачатку яму далі 30 содняў адміністратыўнага арышту, потым завялі крымінальную справу.

Пальчыса абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асобаў, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы»);
  • ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»);
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»);
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).
Артыкулы
Жонка палітвязня Эдуарда Пальчыса: «На 5 год разлічваць няма чаго»
2021.12.06 21:53

Справу разглядае суддзя Пётр Арлоў, які вырашыў зрабіць суд закрытым на запыт пракурора. Такое рашэнне было прынятеа нібыта «з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Аб’ектыў
Судзілішчы ў закрытым рэжыме
2021.12.06 22:09
Стужка навінаў