Кампанія мільярдэра Джорджа Сораса ідзе з беларускага ПВТ


З беларускага IT-рынку і Парку высокіх тэхналогіяй ідзе адзін з яго замежных піянераў – дацка-ўкраінскі распрацоўнік «Ciklum», які з сёлетняга чэрвеня мае статус кампаніі ў працэсе ліквідацыі, паведамляе партал «Office Life».

Уладальнік кантрольнага пакету рэзідэнта ПВТ кампаніі «Сіклум Бел» – амерыканскі мільярдэр Джордж Сорас.

Кампанія «Ciklum» была заснаваная ў 2002 годзе датчанінам Торбэнам Майгорам, які абраў галоўным цэнтрам свайго бізнесу і распрацоўванняў Украіну. Цяпер кампанія ўваходзіць у топ-5 найбуйнейшых працадаўцаў у мясцовай галіне.

Заснавальнік «Ciklum» Торбэн Майгор.
Фота: itc.ua

Таксама Майгор інвеставаў і ў Беларусь, дзе ў 2006 годзе адкрыў «Сіклум Бел». У 2007 годзе кампанія стала адным з першых замежных рэзідэнтаў ПВТ. У 2015 годзе кантрольны пакет «Ciklum» набыў створаны Джорджам Сорасам «Ukrainian Redevelopment Fund», што дазволіла кампаніі ўзмацніць сваю прысутнасць на старых рынках і выйсці на новыя.

Цяпер Беларусь зноў застанецца без падтрымання Джорджа Сораса, які каля 25 гадоў таму ўжо пакідаў Беларусь.

Упершыню амерыканскі бізнесмен пабываў у Беларусі ў 1992 годзе, каб даць старт адукацыйным праектам свайго фонду, арганізуючы семінары і лекцыі з запрашэннем навукоўцаў з ЗША, паездкі і стажы за мяжой. Ён стварыў і падтрымліваў такія праекты, як «Масмедыя-цэнтр» і «Трансфармацыя гуманітарнай адукацыі».

Напачатку 1995 года ў Джорджа Сораса адбылася афіцыйная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, бакі засталіся задаволенымі адзін адным. Але ў 1997 годзе амерыканскі мільярдэр абвясціў спыненне ўсялякай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

Эканоміка з Чалым
Лукашэнка хоча пераманіць праграмістаў у Пуціна
2022.04.08 00:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў