«Бяру на сябе адказнасць»: былая фатографка «БелТА» пра дыскусію пра яе пераезд у Польшчу


Былая фатографка «БелТА» Аксана Манчук, якая пераехала ў Польшчу, пракаментавала сваркі, якія разрагэліся апошнімі днямі вакол яе імя. У сацсетках пачалося абмеркаванне: падтрымліваць былую супрацоўніцу дзяржСМІ ці нават данесці на яе польскім спецслужбам. 

Аксана Манчук.
Фота: mediacongress.ru

Усё пачалося з публікацыі «Наша ніва», дзе гаворыцца, што Аксана Манчук пераехала і ўладкоўвае сваё жыццё ў Еўропе пасля таго, як яшчэ два гады пасля пратэстаў 2020 года прапрацавала ў «БелТА». Сама Аксана захоўвала маўчанне, але ў выніку напісала пост на Facebook на беларускай мове. Прыводзім яго цалкам.

«Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім, хто падтрымаў мяне. Супрацьстаяць хвалі хейта і трымацца даволі цяжка. Але ж калі ёсць падтрымка ад былых калег па цэху і сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, то можна яшчэ трымацца і не губляць веру ў чалавецтва.

Так, да снежня 2022 года я працавала ў фотахроніцы “БелТА”. І я таксама пацвярджаю той факт, што ў мяне былі даўгавыя абавязкі за скрадзеную ў мяне тэхніку ў 2019 годзе. Мне патрэбна было выконваць пастанову суда: я не мела права звольніцца да выплаты ўсёй сумы да 2024 года. Але ў снежні 2022 года я назбірала неабходную суму, выплаціла ўсё і звольнілася.

Я бяру на сябе адказнасць у працы на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва і не хачу апраўдваць гэты факт, але з-за неінфармаванасць шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву.

Пратэсты ў 2020 годзе я здымала як фіксатар падзей, як і многія мае калегі. Тады не было зразумела, як усё складзецца пазней, і публікаваліся факты. Судоў над палітвязнямі я не здымала, акрамя першага паседжання суда над Віктарам Бабарыкам.

Калі пачаўся міграцыйны крызіс, я здымала тое, што адбывалася і было даступна да мяне непасрэдна на памежным пункце з беларускага боку. Працавала там двойчы. Гэта была фотахроніка падзей, бо інакш гэтыя здымкі не публікавалі бы пазней еўрапейскія агенцыі. Іншая справа, як гэта часам выкарыстоўвалася (за гэта таксама не пазбягаю адказнасці), але ж у гісторыі застанецца неблагі архіў.

Я здымала большасць культурных, спартыўных і сацыяльных і эканамічных мерапрыемстваў. Фотакор увогуле павінен здымаць усе. Але мяне выставілі толькі з аднаго боку.

Ва ўсіх гэтых выпадках даволі шмат нюансаў і інфармацыі, якую я не магу распаўсюдзіць. Гэта можа моцна нашкодзіць людзям, якія засталіся ў Беларусі. У канцы 2022 года я пераехала ў Польшчу і распачала ўладкоўваць сябе як спецыяліста ў іншых сферах працы. А таксама вырашыла знайсці сябе ў партрэтная фатаграфіі.

Пачала знаёміцца з іншымі людзьмі, як і ўсе, калі пераязджаюць на новае месца. А гэта зараз жадаюць перавярнуць і знішчыць, паліваючы мяне брудам, не ведаючы ўсіх абставін. Але ж прасцей за ўсё распачаць хейт і кінуць яшчэ адзін камень у бок іншага, распальваючы між людзьмі варожасць.

Вы змагаецеся не з тым злом», – піша Манчук.

Паводле «Нашай нівы», Аксана Манчук у журналістыцы больш за 10 гадоў. Апошнім часам працавала ў агенцтве БелТА. У 2020 годзе яна здымала пратэсты. Таксама яе затрымлівалі разам з журналістамі незалежных медыяў.

Аналітыка
«Няважна, кім ты працуеш у пекле». Беларусаў пасварыла эміграцыя ў Польшчу фатографкі БелТА
2024.02.14 19:58

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў