За мінулы год у Беларусі асудзілі з палітычных прычынаў 1603 асобы – агулам на 2996 гадоў


Праваабаронцы «Вясны» падвялі вынікі крымінальнага пераследу грамадзянаў з палітычных матываў за 2023 год. Паводле апублікаваных звестак, летась у Беларусі паводле палітычных артыкулаў асудзілі 1603 асобы. Агулам – на 2996 гадоў…

Статыстыка палітычнага пераследу за 2023 год. Графіка: spring96.org

«Больш за ўсё асуджаных зафіксавана ў Менску – 57 %. Прысуды выносілі за песні, развіццё нацыянальнай культуры, праяву антываеннай пазіцыі і дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў», – піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле падлікаў праваабаронцаў, 73 % асуджаных з палітычных прычынаў – мужчыны.

Статыстыка палітычнага пераследу за 2023 год. Графіка: spring96.org

Калі падсумаваць усе прысуды, вынесеныя ў 2023 годзе ў палітычных крымінальных справах, выходзіць 2996 гадоў, з іх 1935 гадоў пазбаўлення волі (для 458 чалавек), 854 гады «хатняй хіміі» і 106 гадоў «хіміі». Часцей за ўсё ў такіх справах выносілі вырак, які прадугледжваў менавіта зняволенне.

Статыстыка палітычнага пераследу за 2023 год. Графіка: spring96.org

Больш за ўсё судзілі за арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), – 863 асобы, а таксама за знявагу Лукашэнкі (арт. 368 КК) – 324 асобы. За знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) былі асуджаныя 187 чалавек, за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) – 162 асобы.

Статыстыка палітычнага пераследу за 2023 год. Графіка: spring96.org
Статыстыка палітычнага пераследу за 2023 год. Графіка: spring96.org

«У 2023 годзе ў палітычных справах актыўна судзілі беларусаў розных групаў і ўзростаў, незалежна ад прафесіі і сацыяльнага стану: праваабаронцаў і адвакатаў, музыкаў, працаўнікоў IT-сферы і менеджараў культуры», – падводзіць вынікі «Вясна».

Статыстыка палітычнага пераследу за 2023 год. Графіка: spring96.org

На 15 студзеня палітычнымі зняволенымі былі прызнаныя 1413 чалавек. У нашай краіне працягваюць пераследаваць і рэпрэсаваць беларусаў за адкрытае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў. Паводле праваабарончай ініцыятывы «Dissidentby», у краіне 1615 палітзняволеных. Насамрэч іхная колькасць можа быць большая ў некалькі разоў.

Hавiны
Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў
2024.01.14 12:08

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў