СБУ паведаміла пра затрыманне грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у дыверсіі


Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла пра затрыманне на гарачым грамадзяніна Беларусі, які прымацоўваў GPS-трэкеры да слупоў ЛЭП, каб карэктаваць удары расейскай авіяцыі і дронаў па энергетычнай інфраструктуры Украіны.

Момант затрымання меркаванага дыверсанта – грамадзяніна Беларусі.
Фота: Служба безпеки України / Telegram

Як сцвярджае СБУ, спасылаючыся на матэрыялы следства, з 2014 да 2017 года затрыманы ўваходзіў у склад незаконных збройных фармаванняў «ЛНР» і «ДНР», браў удзел у баях супраць сілаў АТА на ўсходзе Украіны.

Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну, мужчына далучыўся да ПВК Вагнэра, у складзе якой штурмаваў Бахмут і іншыя паселішчы. Пазней ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў заданне ад свайго расейскага куратара – рыхтаваць дыверсіі на памежнай тэрыторыі Украіны.

Мужчыну затрымалі, калі ён, паводле спецслужбаў, спрабаваў прымацаваць GPS-трэкеры да слупоў лініяў электраперадачы, каб даць наводку расейскай авіяцыі.

Паводле СБУ, затрыманню выведніка папярэднічала шматэтапная аперацыя. Пра планы вагнэраўца карэктаваць расейскія ўдары па Украіне спецслужбы даведаліся яшчэ тады, калі мужчына быў у Беларусі, а потым дакументавалі ягоныя дзеянні.

Следчыя Службы бяспекі Украіны збіраюцца паведаміць затрыманаму аб падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 258-3 («Удзел у тэрарыстычнай групоўцы або арганізацыі») і арт. 113 («Дыверсія»).

Мужчыну пагражае да 15 гадоў зняволення.

Hавiны
У Польшчы прайшлі ператрусы ў прарасейскіх актывістаў. Не абышлося без следу КДБ
2024.01.12 11:19

Зміцер Міраш  belsat.eu

Стужка навінаў