Пісьменнік Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай літаратурнай прэміі


Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай літаратурнай прэміі, заснаванай часопісам Transfuge. Яго кніга «Крэмулятар» перамагла ў намінацыі «найлепшы еўрапейскі раман 2023 года», піша Budzma.

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка. Крыніца: Саша Филипенко / Facebook

«На жаль, сёння пра Беларусь амаль ніхто не ўзгадвае, – каментуе сваю прэмію Саша Філіпенка. – Што можна часткова зразумець: пасля пачатку вайны ва Украіне ўсім не да нашай краіны. Таму важна, каб тыя галасы, якія ёсць у беларусаў у Еўропе, працягвалі нагадваць пра сітуацыю ў краіне».

Саша Філіпенка – лаўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, аўтар шэрагу раманаў. Яго кнігі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, польскую, італьянскую, англійскую і іншыя мовы. Спектаклі паводле яго раманаў і пʼес ішлі ў тэатрах Расеі і Украіны. Саша Філіпенка жыве за мяжой.

Hавiны
13 содняў арышту. Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі адпомсцілі за сына
2023.11.10 14:22

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў