У Сенаце і Сейме Польшчы абралі спікераў. Прэм’ер-міністр і ўрад падалі ў адстаўку


У Польшчы 13 лістапада адбылося інаўгурацыйнае паседжанне новаабранага парламенту. Падчас яго былі абраныя спікеры абедзвюх палатаў – Сейму і Сенату.

Польскі парламент.
Фота: sejm.gov.pl

Ніжнюю палату – Сейм – узначаліў Шыман Галоўня, лідар партыі «Польшча-2050», якая ўваходзіць у кааліцыю «Трэцяя дарога». Ягоную кандыдатуру вылучылі Грамадзянская кааліцыя, Польская народная партыя і «Новыя левыя». Партыя «Закон і справядлівасць» прапанавала Эльжбету Вітэк. За Галоўню прагаласавалі 265 дэпутатаў, за Вітэк – 193.

Спікеркаю Сенату абраная Малгажата Кідава-Блоньска, якая рэпрэзентуе Грамадзянскую платформу.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі на першым паседжанні Сейму, згодна з заканадаўствам, падаў у адстаўку разам з кабінетам міністраў.

Hавiны
Лідары польскай апазіцыі падпісалі кааліцыйнае пагадненне і вылучылі Туска ў прэм’ер-міністры
2023.11.10 18:24

7 лістапада прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўнёс у Сейм кандыдатуру Маравецкага на пасаду прэм’ера і абвясціў аб планах даручыць яму фармаванне ўраду. У Маравецкага і партыі «Закон і справядлівасць» ёсць два тыдні для таго, каб падаць у Сейм праграму кабінету міністраў. Вотум даверу будзе прыняты абсалютнаю большасцю галасоў. Але Маравецкі і ягоны ўрад будуць кіраваць краінаю да таго часу, пакуль не будзе сфармаваны новы ўрад.

10 лістапада апазіцыйныя партыі «Грамадзянская кааліцыя», «Трэцяя дарога» і «Левыя» падпісалі кааліцыйнае пагадненне і заявілі пра намер сфармаваць урад на чале з Дональдам Тускам.

Меркаванні
Калі будзе новы ўрад і хто будзе кіраваць Польшчай?
2023.11.08 15:33

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў