У Расеі могуць заблакаваць «WhatsApp»


Раскамнагляд зрабіў заяву аб тым, што блакаванне папулярнага месэнджара «WhatsApp» можа адбыцца ў выпадку, калі ў ім з’явяцца каналы з забароненай інфармацыяй, якія не будуць выдаленыя з яго пры патрабаванні Раскамнагляда.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: britannica.com

«Зяўленне несяброўскіх каналаў з забароненай інфармацыяй неадкладна прывядзе да патрабавання аб іх выдаленні і пры адмове – блакіроўку», – патлумачылі ў Раскамнаглядзе.

У ведамстве расказалі, што патрабаванні расейскага заканадаўства распаўсюджваюцца на ўсе кампаніі, уключаючы месэнджары і сацыяльныя сеткі, якія працуюць у Расеі і арыентуюцца на расейскіх карыстальнікаў. Прымяненне мер за невыкананне законаў Расейскай Федэрацыі наўпрост залежыць ад адміністрацыяў такіх кампаніяў і рашэнняў, якія яны прымаюць, заявілі ў Раскамнаглядзе.

Нагадаем, што месэнджар «WhatsApp» належыць кампаніі «Meta», прызнанай у Расеі экстрэмісцкай.

Аб тым, што ў месэнджары будуць з’яўляцца ананімныя каналы, стала вядома яшчэ на пачатку лета 2023 года. 13 верасня месэнджар дадаў функцыянал стварэння каналаў, які працуе ў 150 краінах, а да канца года павінны быць даступны ўсім карыстальнікам.

Hавiны
Расея ўнесла кампанію «Meta», якая валодае Instagram і Facebook, у спіс тэрарыстаў
2022.10.12 18:47

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў