«Экстрэмісцкую» літаратуру будуць выдаваць у бібліятэках толькі абмежаванаму колу


Кнігі, прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», будуць выдаваць у бібліятэках. Аднак атрымаць іх зможа толькі абмежаванае кола асобаў і па спецыяльным дазволе. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка ў эфіры «Беларусь 1».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У сюжэце гаворыцца, што ўсе кнігі «экстрэмісцкага зместу» складана знішчыць і яны сёння ёсць у бібліятэках. Таксама згадваецца, што «часам для напісання навуковых артыкулаў або расследаванняў спецыялісты звяртаюцца і да такога чытва».

У Нацыянальнай бібліятэцы такую літаратуру трымаюць у спецыяльным сховішчы. Спісы, якія кнігі туды трапяць, перыядычна абнаўляюцца, калі абнаўляецца Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Вось толькі на гэты момант парадак, каму менавіта і ў якіх выпадках можна выдаваць такія асобнікі, яшчэ вызначаецца. Мы працуем над гэтым пытаннем. І будзем спадзявацца, што бліжэйшым часам гэты заканадаўчы прабел будзе ўдакладнены. Тэарэтычна абмежаванаму колу карыстальнікаў пры спецыяльным дазволе можна будзе гэтымі дакументамі скарыстацца», – апавёў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка.

Гаворка пра дакумент, які павінен навесці «канчатковы парадак» у працэсе захоўвання «экстрэмісцкай літаратуры» бібліятэкамі.

У жніўні ў такі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало прадмову да зборніку твораў Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча і два вершы, якія прыпісваюцца ягонаму аўтарству. У спіс трапілі і некалькі іншых кніг Геніюш, Арсенневай і Някляева з серыі «Беларускі кнігазбор».

Аналітыка
У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў больш за 6 дзясяткаў кніг, але Оруэла пакуль няма
2022.05.23 19:12

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў