Пяцігадовае дзіця выпала з акна ў Віцебску


Раніцаю 14 ліпеня ў Віцебску з акна выпаў 5-гадовы хлопчык, паведамляе Следчы камітэт. Дзіця прачнулася ўдома адно і шукала бацькоў.

5-гадовы хлопчык выпаў з акна ў Віцебску. Скрыншот з відэа: skgovby / Telegram

Як паведамілі ў ведамстве, малога каля 4-й гадзіны раніцы знайшоў мужчына, які пачуў ягоны плач. Хлопчык расказаў мінаку, што шукаў маму і выпаў з акна. Цяпер дзіця ў шпіталі, ягонаму здароўю нічога не пагражае.

«Устаноўлена, што 5-гадовы хлопчык прачнуўся і выявіў, што ён удома адзін. Бацька ў гэты час быў на працы, а маці ўдома не было. Адкрыўшы акно, каб знайсці бацькоў, дзіця абаперлася на маскітную сетку і выпала з другога паверху», – распавялі ў Следчым камітэце.

Па факце здарэння распачатае правяранне.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў