Ігар Макар не прайшоў паліграфу, хоць і стараўся


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» на дэтэктары хлусні праверылі былога афіцэра спецпадраздзялення «Алмаз» Ігара Макара. Ці планаваў Ігар Макар забойства Вольгі Карач?

– Вы самі пранавалі прайсці наш паліграф. Чаму?

– Бо мне няма чаго хаваць. Я нават, можа быць, і дзякую Богу, што вы мяне сюды запрасілі. Чаму? Бо я, мусіць, дакажу – хаця я думаю, што і сэнсу вось няма, – што я абсалютна ні ў чым не замяшаны. Я абсалютна хачу толькі шчасця і свабоды беларускаму народу і, напэўна, проста хачу перамагчы. Хаця сам падсвядома я разумею, што нават калі мы і выкажам здагадку, што мы пераможам рэжым Лукашэнкі, то я наўрад ці вярнуся ў Беларусь.

– Як вы сябе адчуваеце?

– Цяпер як выціснуты лімон. Я ўжо вам там казаў: я б лепш тры кіламетры прабег, і быў бы ў значна лепшым стане, чым цяпер, але ўсё добра.

– А падчас тэставання як вы пачуваліся?

– Абсалютна нармальна. Магчыма, як вы разумееце, я разумеў, што, напэўна, больш за ўсё разумеў, што гэта ўсё публічна. Прычым я разумеў тое, што як бы я ні адказваў на пытанні, каб я ні казаў праўду, няпраўду – я ўсё роўна разумеў, што будзе куча бруду. І яна ў прынцыпе і будзе. Таму калі пайшлі пытанні, то бок я абсалютна стаў спакойны, і я казаў абсалютную праўду.

– Ці пілі вы сёння каву?

– Піў я каву? Не, не піў, не піў, так, не піў. І ўчора… не, учора піў.

– Ці прымалі вы заспакаяльныя сродкі?

– Не. Таблетак не прымаю ўвогуле.

– Ці ведаеце вы, як падмануць паліграф?

– Не.

– Ніколі не спрабавалі? Не гуглілі?

– Не спрабаваў.

– У мяне тут каля трыццаці пытанняў, якія мы вам задалі і на якія вы далі свой адказ. Але не бачу сэнсу іх агучваць.

– Чаму?

– На жаль, гэты паліграф не пройдзены. Бо вашая рэакцыя была аднолькавая, як на хлусню, так і на праўду. 

– Вы працавалі ў «Алмазе»?

– Так.

– Вы здзяйснялі службовыя злачынствы, калі працавалі ў АМАПе або «Алмазе»?

– Так.

– Вы звязваліся з кімсьці з беларускіх сілавікоў за апошнія два гады?

– Так.

– За апошнія два гады вы размаўлялі з кімсьці са службовых асобаў у Рэспубліцы Беларусь?

– Так.

Паліграф: ПРАЎДА (?)

– Ці вы знаёмыя з Вольгай Карач?

– На жаль, так.

– Вас звязваюць з ёй нейкія асабістыя дачыненні?

– Не, абсалютна. Вы што?!

– Працоўныя?

– Барані Бог. Ну ў вас і жарты. Толькі працоўныя былі.

– Як я разумею, працоўныя дачыненні не склаліся?

– Ну, як бачыце. Ды не было там ніякіх у прынцыпе працоўных дачыненняў.

– А як вы наогул да яе ставіцеся? Кім вы яе лічыце?

– Кім я яе лічу? Ну а як вы думаеце, калі чалавека практычна ўсё ненавідзяць… Усе, хто меў справу з Карач, усе негатыўнай думкі. І я гэтак жа з Карач – як бы ну, у нас жа, нас што звязвала? Толькі барацьба з рэжымам Лукашэнкі, вось і ўсё. У выніку ад дзеянняў Карач затрыманы мой блізкі сябар. […] Яна мяне заклікала прайсці паліграф.

Мы зайшлі з ёй у ванны пакой, яна мне прапанавала пасаду міністра – дакладней, не прапанавала, сказала. Я кажу: Воля, якія ў цябе амбіцыі? Можаш мне вось проста цяпер сказаць канкрэтна, то бок – вось што мы будзем рабіць? – Прэзідэнт. – Я кажу: зразумела, добра, прэзідэнт, так. А як мы будзем змагацца з рэжымам Лукашэнкі? – Вось таму я і хацела табе прапанаваць. Ты гатовы стаць міністрам унутраных справаў у Беларусі ў новай? – Я кажу: Воля, ну калі трэба будзе, я стану, калі народ папросіць. І яна мне потым кажа: а ты гатовы будзеш зрабіць тое, што я цябе папрашу? – Я кажу: ну, мусіць, так. – Ты гатовы будзеш пакінуць у Беларусі смяротнае пакаранне? – Яна мне гэта асабіста казала, разумееце? Пасля гэтага я… як бы, пра што мне з ёю размаўляць?

Мы з ёй выйшлі, і потым яна сказала, маўляў, ты прасіў прывезці чалавека ў Еўразвяз. Ну, я яе папрасіў. Яна кажа: дай мне звесткі. Я кажу: Воля, ты ведаеш, што гэта вельмі сур’ёзны крок? Гэта вельмі сурʼёзны крок. Калі я дам звесткі чалавека пашпартныя, гэты крок – вельмі сурʼёзны крок. Калі я дам звесткі чалавека пашпартныя, гэта крок вельмі сурʼёзны, бо ён супрацоўнік КДБ. Яна кажа: ну, маўляў, разумееш, людзі просяць, а без гэтага зрабіць немагчыма. І я ёй даю звесткі свайго чалавека. Восьмага, дзясятага гэты чалавек быў затрыманы Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі. Разумееце? Пасля гэтага ў мяне з Карач больш нічога не было. У нас была заўсёды лаянка.

– Вы калі-небудзь каго-небудзь хацелі забіць?

(Задумаўся.)

– Так.

– Ці планавалі вы забойства Вольгі Карач?

– Не.

– Сёння пры здымках гэтай праграмы вы збіраліся запісваць тое, што адбываецца?

– Не.

– Сёння пры здымках гэтай праграмы вы запісваеце тое, што адбываецца?

– Не.

– Вы часам таемна запісваеце размовы са сваімі суразмоўцамі?

– Так.

– Колькі гадоў вы ўжо гэта робіце? Калекцыянуеце, можа?

– Не, я не калекцыяную.

– Навошта?

– Я збіраў інфармацыю пра сілавікоў, пра дзяржаўных чыноўнікаў. Так, пра ўсе злачынствы дзяржаўныя, што яны здзяйсняюць. Для таго, каб у новай Беларусі кожны за гэта адказаў.

– Сёння падчас здымак запісвалі? Сапраўды цікава.

– Так, цяпер запісваў.

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

Стужка навінаў