«Ды пайшлі вы на… Які Стамбул!?» Лукашэнка распавёў пра перамовы з Зяленскім


У інтэрв’ю Вользе Скабеевай Лукашэнка распавёў пра перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, якія нібыта праходзілі ў Львове і зайшлі ў тупік.

Інтэрв’ю Лукашэнкі Скабеевай.
Фота: БелТА

Пагутарыць першым, са словаў Лукашэнкі, прапанаваў Зяленскі і накіраваў для перамоваў кіраўніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Кірылу Буданава.

«Мы паехалі праз мяжу іхную, міністр замежных справаў, паехалі туды, не першы раз, селі ў Львове, вядзём перамовы. Нібыта нармальна. Даведаліся амерыканцы. Пайшлі нейкія трэнні. Яны нам прапаноўваюць: давайце наступны раз у Стамбуле. Ды пайшлі вы на хрэн. Які Стамбул? Чаго мы ў Стамбул паедзем, мы мяжуем з вамі. Хочаце размаўляць – давайце размаўляць», – распавёў Лукашэнка.

Калі менавіта адбылася гэтая сустрэча ў Львове, Лукашэнка не ўдакладніў. Адначасова ў гэтым жа інтэрв’ю ён сказаў, што ягоны малодшы сын Мікалай дапамог арганізаваць тэлефонную размову з Зелянскім, падчас якой абмяркоўваліся перамовы.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што ягоны малодшы сын Мікалай вучыцца ў Кітаі
2023.06.14 14:25

Сёлета ў сакавіку Лукашэнка таксама казаў пра перамовы з Зяленскім і што той нібыта прапаноўваў падпісаць пакт аб ненападзе. Лукашэнка назваў прэзідэнта Украіны гнідай і сказаў, што не ведае, як з ім можна размаўляць.

Hавiны
Лукашэнка пра атаку на А-50: «Зяленскі – гніда, Польшча і Літва – поскудзь»
2023.03.07 14:24

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў