Лукашэнка пра атаку на А-50: «Зяленскі – гніда, Польшча і Літва – поскудзь»


Распавядаючы пра затрыманне асобаў, датычных да падрыву расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах, Аляксандр Лукашэнка выказаўся і адносна суседніх краінаў і іх кіраўнікоў.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі на Форуме рэгіёнаў у Жытоміры, Украіна. 4 кастрычніка 2019 года.
Фота: president.gov.ua

«Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі перажывае за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі – проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым», – сказаў ён.

Паводле яго, Зяленскі – «гніда, бо ён бегае вакол Беларусі, дасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: «Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблемаў».

«Што ж, выклік кінуты», – заявіў Лукашэнка, які таксама назваў Польшчу і Літву «мярзотнікамі, якія сёння працуюць супраць Беларусі».

Разам з тым ён падкрэсліў, што Беларусь не мае намеру быць зацягнутай у вайну (глыбей, чым цяпер), хоць «яны хочуць нас зацягнуць у вайну пасля каманды амерыканцаў».

Замест гэтага ён прыгразіў палітэмігрантам: «Рыхтуйцеся, мы да вас ужо прыйшлі».

«І не выйце. І не пасціцеся ў гэтых мэсэнджарах«. У нас нервы моцныя, мы ведаем, што трэба рабіць», – сказаў Лукашэнка.

Абноўлена
Рыхтавалі СБУ і ЦРУ. Лукашэнка пацвердзіў падрыў самалёту А-50 у Мачулішчах
2023.03.07 12:42

Нагадаем, што 7 сакавіка Лукашэнка пацвердзіў атаку 26 лютага на расейскі самалёт А-50, у выніку чаго той быў пашкоджаны і вымушаны вылецець на рамонт у Расею. Пры гэтым ён таксама распавёў пра затрыманні больш як 20 асобаў, нібыта датычных да атакі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў