У магілёўскага пенсіянера выявілі баявы арсенал


Працаўнікі магілёўскага ГУБАЗіКу выявілі ў 65-гадовага жыхара абласнога цэнтру боепрыпасы і запасныя часткі да агнястрэльнай зброі. Увесь арсенал пенсіянер захоўваў ва ўласным гаражы, паведамляе прэсавая служба МУС.

У 65-гадовага пенсіянера з Магілёва сілавікі канфіскавалі больш за 10 тысяч патронаў да наразной зброі, у тым ліку да пісталетаў Макарава і рэвальвера, аўтамата Калашнікава, спартовы і паляўнічы карабін. Увесь арсенал пенсіянер захоўваў у гаражы. А ў доме пажылога чалавека працаўнікі ГУБАЗіКу нібыта выявілі незарэгістраваныя пісталеты ТТ, Марголіна, пісталет-ракетніцу, паляўнічую стрэльбу, запасныя часткі да пісталета Макарава, больш за 7 тысяч патронаў да наразной агнястрэльнай зброі.

Арсенал магілёўскага пенсіянера.
Фота: скрыншот з відэа МУС

Паводле МУС, крыніца паходжання зброі пакуль не вядомая.

Следчыя завялі крымінальную справу.

Раней у Менску сілавікі затрымалі 65-гадовага пенсіянера Адама Шпакоўскага, у кватэры якога нібыта знайшлі € 65 тысячаў і $ 87 тысячаў. Пры гэтым пенсія Адама Шпакоўскага не перавышае 280 рублёў.

Hавiны
Пенсіянера, у якога сілавікі нібыта знайшлі € 65 тысячаў і $ 87 тысячаў, асудзілі яшчэ на 12 содняў
2021.05.12 16:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў