Радыё «Ўнэт» часова прыпыняе трансляцыю праграмаў на беларускай мове


Беларуская рэдакцыя радыё «Wnet» часова прыпыняе трансляцыю праграмаў на беларускай мове з прычыны праблемаў з фінансаваннем.

У студыі радыё.
Фота: radiounet.fm

«На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі. Такім чынам, мы былі вымушаны часова прыпыніць нашую працу. Дзякуй нашым слухачам і гасцям праграм. Верым у лепшае. І яшчэ пачуемся! Жыве Беларусь!» – тлумачыцца ў паведамленні на сайце радыё.

Радыё «Ўнэт» пачало працу 11 лістапада 2020 года і сфармавалася з беларускіх журналістаў, якія ў выніку рэпрэсіяў былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі. Беларуская рэдакцыя радыё «Ўнэт» ёсць часткай польскага радыё «Wnet» і выходзіць у эфір кожны працоўны дзень раніцай і ўвечары. Радыё «Ўнэт» стваралася, каб беларусы, што пакінулі родную краіну, мелі голас за мяжой і ведалі, што цяпер адбываецца з беларускім грамадствам у розных кутках свету.

Эфір радыё «Ўнэт» ствараецца беларускай рэдакцыяй у супрацы з польскімі студыямі радыё «Wnet» у Варшаве, Кіеве, Вільні і Львове, а карэспандэнты радыё «Ўнэт» працуюць у Польшчы, Украіне, Літве і Швейцарыі.

Ася Саковіч belsat.eu

 

Стужка навінаў