МЗС Украіны: Спецтрыбунал для кіраўніцтва Расеі падтрымалі ўжо 32 краіны


Спецыяльны трыбунал для Расеі падтрымалі ўжо 32 дзяржавы. Аб гэтым паведаміў у Twitter міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Міжнародны суд у Гаазе можа быць месцам правядзення паседжанняў спецтрыбунала. Гаага, Нідэрланды.
Фота: RomanBoed / PxHere

14 сакавіка міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў аб пашырэнні колькасці краінаў, якія падтрымліваюць стварэнне спецыяльнага трыбунала па злачынствах агрэсіі Расеі супраць Украіны. Ранней іх было 30.

«Яшчэ дзве краіны далучыліся да Кааліцыі за стварэнне Спецыяльнага трыбунала па справе аб злачынстве агрэсіі супраць Украіны. 32 дзяржавы зараз працуюць разам, каб прыцягнуць да адказнасці вышэйшае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Расіі. Пуцін і ягоныя паплечнікі паўстануць перад судом», – напісаў Дзмітрый Кулеба ў Twitter.

За рэзалюцыю па стварэнню трыбунала для вышэйшага кіраўніцтва Расеі і ў прыватнасці для Уладзіміра Пуціна за злачынствы і агрэсію супраць украінцаў Еўрапарламент прагаласаваў 19 студзеня.

26 студзеня рэзалюцыю падтрымала Парламенцкая асамблея Рады Еўропы рэзалюцыю, якая заклікала да стварэння спецыяльнага трыбунала, адзначыўшы, што да адказнасці за здзейсненыя злачынствы агрэсіі супраць Украіны павінна быць прыцягнутае вышэйшае палітычнае і вайсковае кіраўніцтва і Расеі, і Беларусі. Месцам правядзення трыбуналу імаверна стане Гаага ў Нідэрландах.

Затым 9 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў дзяржавы–удзельніцы Еўрапейскага звязу падтрымаць трыбунал супраць Расеі і кампенсацыйны механізм за шкоду, якую яна нанесла сваімі дзеяннямі.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў