Багамы ўвялі свае санкцыі супраць уладаў Беларусі ды Расеі


Цэнтральны банк Багамскіх астравоў сумесна з іншымі членамі Групы органаў рэгулявання фінансавых паслуг краіны выдаў дырэктывы для кантраляваных фінансавых устаноў, якія забараняюць дзелавую дзейнасць з бакамі, што знаходзяцца пад санкцыямі Злучаных Штатаў і іншых заходніх краін, з прычыны вайны ва Украіне.

Цэнтрабанк Багамскіх астравоў.
Фота: Central Bank of The Bahamas / Facebook

У прыватнасці, фінансавым арганізацыям, якія маюць ліцэнзію або дазвол на дзейнасць з Багамскіх астравоў або на іх тэрыторыі, забараняецца ўдзельнічаць у здзелках з асобамі, арганізацыямі або прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, звязанымі з Расеяй і Беларуссю.

Згаданыя арганізацыі павінны ўжываць самы высокі ўзровень кантролю кіравання рызыкамі, каб перадухіліць магчымасць любога неправамернага выкарыстання багамскай фінансавай сістэмы.

Багамскія санкцыі ўключаюць санкцыі, уведзеныя Злучанымі Штатамі, Канадай, Вялікай Брытаніяй, Еўрапейскім Звязам і любымі іншымі юрысдыкцыямі.

Багамскія астравы – адна з самых папулярных афшорных зонаў.

Hавiны
Самы глыбокі крызіс у гісторыі. Эканаміст Крук зрабіў прагноз аб лёсе беларускай эканомікі
2022.03.12 13:12

ПС belsat.eu

Стужка навінаў