Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы аб дзейнасці партыяў


Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы, якія закрануць дзейнасць і стварэнне палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў, а таксама зменяць узаемадзеянне дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці, піша прэсавая служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.

Міністэрства юстыцыі.
Фота: Еўрарадыё

Паводле новага закону «Аб асновах грамадзянскай супольнасці» дзяржаўныя органы і грамадзянская супольнасць атрымалі новую кропку ўзаемадзеяння. Яны цяпер будуць прымаць удзел у абранні дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, а таксама ў рэалізацыі яго пастановаў.

У якасці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці могуць выступаць толькі зарэгістраваныя аб’яднанні. Акрамя гэтага яны павінныя мець не менш за 100 тысячаў сябраў. І палова гэтых сябра павінныя быць у Беларускім прафзвязе.

Што да ўмоваў стварэння і дзейнасці палітычных партый, то мінімальны парог колькасці заснавальнікаў вырас з 1 тысячы да 5 тысячаў дэлегатаў. Структуры павінныя быць у Менску і абласных цэнтрах.

Пасля ўступлення ў сілу гэтага закону, існыя партыі абавязаныя прайсці перарэгістрацыю.

Рэспубліканскія абʼяднанні павінныя мець арганізацыйныя структуры ва ўсіх абласцях Беларусі і сталіцы, міжнародныя – не толькі за мяжой, але і ў Беларусі.

Раней юрысты выказвалі перасцярогу, што перарэгістрацыю здолеюць прайсці не ўсе існыя апазіцыйныя партыі.

Аналітыка
Новыя элементы таталітарнай сістэмы, якія яе не ўратуюць. Як у Беларусі ўзяліся за партыі
2023.02.13 08:39

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў